Барак і Мішэль Абамы святкуюць 25-годдзе шлюбу — ФОТА з вяселля
Мішэль Абама павіншавала экс-прэзідэнта ЗША Барака Абаму з 25-годдзем сумеснага жыцця. Кранальнае паведамленне былая першая лэдзі размясціла ў твітары, суправадзіўшы яго здымкам з вяселля.
«Праз чвэрць стагоддзя ты па-ранейшаму мой найлепшы сябар і самы незвычайны чалавек, якога я ведаю. Я кахаю цябе», — напісала Мішэль.
Барак і Мішэль Абама ажаніліся 3 кастрычніка 1992 года. У іх дзве дачкі: Малія, якая нарадзілася ў 1998 годзе, і Наташа (нарадзілася ў 2001).
Nina.nn.by
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ