«Ісламская дзяржава» апублікавала відэа, на якім знятыя двое ўзятых у палон расійскіх вайскоўцаў. Абодва, мяркуючы па карцінцы, збітыя.

Адзін з мужчын — Раман Забалотны, 1979 года нараджэння, ураджэнец пасёлка Расвет Аксайскага раёна Растоўскай вобласці.

Іншага ён называе як Грыгорый Цуркан, 1978 года нараджэння, ураджэнец Дамадзедаўскага раёна. Ён на відэа маўчыць.

Інтэрнаўты ідэнтыфікавалі Цуркана як сябра «Дамадзедаўскага аддзялення «Баявое братэрства». Ён называў сябе ветэранам канфліктаў у Югаславіі і Сірыі.

«Ісламская дзяржава» заявіла пра захоп ў палон двух расійскіх салдат 28 верасня. Мінабароны Расіі абвергла інфармацыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0