Зацверджаны парадак і нормы забеспячэння ўніформай суддзяў у Беларусі. Гэта прадугледжана ўказам № 358 «Аб мерах па забеспячэнні дзейнасці судоў», які Аляксандр Лукашэнка падпісаў 2 кастрычніка, піша Tut.by.

Судзейскі камплект складаецца з мантыі, кашулі мужчынскай альбо блузкі жаночай, а таксама гальштука. Яны павінны адпавядаць устаноўленым заканадаўствам апісанню і памеру адзення.

Так суддзі Канстытуцыйнага суда патрабуецца адна мантыя, дзве кашулі (блузкі) і два гальштукі. Тэрмін іх нашэння - 6 гадоў, 2 гады і 2 гады адпаведна.

Суддзям суда агульнай юрысдыкцыі ў камплекце належыць на адзін гальштук менш. Акрамя таго, ім на год зменшаны тэрміны нашэння мантый і кашуль.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0