11.09.2008 / 16:31

Мізэрныя вынікі ўкраінскай гаспадаркі 4

ВУП на душу насельніцтва складае ва Ўкраіне толькі 65 % ад беларускага, і разрыў павялічваецца. Сёлета тэмпы росту ўкраінскай эканомікі складаюць 6,5% проці 10% у Беларусі.
Горш выглядаюць і іншыя паказчык. За пэрыяд з чэрвеня 2007 да траўня 2008 г. спажывецкія цэны ва Ўкраіне вырасьлі на 31 % - гэта найвышэйшы паказчык у Эўропе.
Адмоўнае сальда замежнага гандлю ў I паўгодзьдзі 2008 г. склала 7,2 млрд даляраў (у Беларусі - 1,8 млрд).
Ключавы ўкраінскі фондавы індэкс ПФТС за год зьнізіўся з 1177 да 499.

Эканамісты вінавацяць у нэгатыўных працэсах ня толькі каньюнктуру і рост цэнаў на расейскі газ, але і палітычную чахарду ў Кіеве і карупцыю на ўсіх эшэлёнах улады.

Мікола Бугай

0
Віталь з Менску / Адказаць
11.09.2008 / 16:44
У іх не карупцыя. У іх гуляй поле.
0
Scooter / Адказаць
11.09.2008 / 17:51
"Адмоўнае сальда замежнага гандлю ў I паўгодзьдзі 2008 г. склала 7,2 млрд даляраў (у Беларусі - 1,8 млрд)." А калі палічыць гэтае адмоўнае сальда у адносінах на душу насельніцтва: 7200/50=144$/чалавека ва Ўкраіне 1800/10=180$/чалавека ў Беларусі Вось і лічыце, спадары інтэрпрэтатары ў каго адмоўнае сальда "горш"!!! Асабліва з улікам розных коштаў на энэрганосьбіты.
0
дзяцюк / Адказаць
11.09.2008 / 17:55
Рост 6.5% гэта добры рост, улічваючы кошты на энэргарэсурсы, якія мае Украіна. Сярэдні заробак там амаль зраўняўся з беларускім Інфляцыя вялікая, але ж у нас таксама быў усплеск і ў Расеі. Сальда адмоўнае на душу насельніцтва ў нас усё роўна болей, хоць і не нашмат. Украіна заўсёды адставала па эканамічным узроўні ад Беларусі, так яно ёсьць і зараз. Калі яны пабудуюць вольную рынкавую гаспадарку, то хутка нас абыйдуць з наша луканомікай.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру