Тэрыторыю, дзе стаялі старыя дамы, якія колісь належылі беларускай грамадзе ў Вільні, пачалі рыхтаваць да будоўлі. Тут паўстане шматкватэрны дом, які будзе мець як жылыя, так і камерцыйныя памяшканні, паведамляюць westki.info.

Рада Дэпартамента культурнай спадчыны ў верасні наклала абмежаванні па будоўлі на гэтай тэрыторыі, але кампанія па развіцці нерухомасці «Žygimantų 12» ужо пачала руйнаваць будынкі і рыхтавацца да будаўнічых працаў.

Пасля падрыхтоўчых працаў на тэрыторыі будуць праведзеныя раскопкі, а будоўлю плануюць пачаць вясной 2018 года. Кампанія абяцае ў праект інвеставаць 15 млн. еўра.

Таварыства Беларускай Культуры ў Літве пазбавілася дамкоў на вуліцы Жыгімонта праз спрэчны пераезд у 2004-м годзе. Былы старшыня ТБК Хведар Нюнька прапанаваў пакінуць арандаваныя памяшканні, якія нібыта знаходзіліся ў аварыйным стане, і перааехаць на непрэстыжную вуліцу Бролю. Аднак, як сцвярджаюць сябры арганізацыі, высветлілася, што дамкі не былі арандаваныя, а з’яўляліся прыватнаю маёмасцю арганізацыі, якую спадар Хведар прадаў у таямніцы ад чальцоў і прысвоіў сродкі. З гэтай нагоды супраць былога старшыні арганізацыі была заведзеная крымінальная справа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0