5 кастрычніка на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём у асобных раёнах навальніцы. Днём у асобных раёнах моцны парывісты вецер. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +5.. + 10°С, днём + 9.. + 14°С.

У наступныя двое сутак захаваецца дажджлівае і ветранае надвор'е.

Ноччу 6 кастрычніка на большай частцы тэрыторыі дажджы, днём кароткачасовыя. Па поўдні краіны моцны парывісты вецер. Тэмпература паветра ўначы 4.. + 10°С, максімальная днём +7.. + 13°С.

7 кастрычніка надвор'е абумовіць поле паніжанага атмасфернага ціску. У асобных раёнах, пераважнай па поўначы, кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +3.. + 8°С, максімальная днём +7.. + 13°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0