СК

СК

Выпадак адбыўся ў Стаўбцоўскім раёне, паведаміла БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Мінскай вобласці Таццяна Беланог.

Няшчасны выпадак адбыўся 3 кастрычніка. Пры ўборцы кукурузы ў жняярку кормаўборачнага камбайна трапіў 89-гадовы мужчына. Механізатар, як толькі гэта ўбачыў, спыніўся і выключыў камбайн, але мужчына ўжо быў сур'ёзна траўмаваны.

Пацярпелага даставілі ў рэанімацыйнае аддзяленне Стаўбцоўскай бальніцы з дыягназам траўматычная ампутацыя абедзвюх ног.

«Пенсіянер дрэнна чуў. Падчас агляду месца здарэння забраны ровар, на якім ён прыехаў на поле з суседняй вёскі, торба з кукурузай, слыхавы апарат і іншыя прадметы», — распавяла Таццяна Беланог.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0