У Маскве затрымалі студэнта трэцяга курса Інстытута кіно і тэлебачання па падазрэнні ў забойстве 12 птушак сямейства фазанавых у вальеры парку Горкага, паведаміла агенцтву «Масква» крыніца ў праваахоўных органах Расіі.

Па словах суразмоўцы, у здзяйсненні злачынства падазраецца 21-гадовы жыхар Беларусі. Малады чалавек мае судзімасць за незаконнае захоўванне наркотыкаў у буйным памеры.

У дачыненні да затрыманага распачалі крымінальную справу аб жорсткім абыходжанні з жывёламі. Фігурант знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0