Шматдзетная сям'я Снігір з вёскі Ясень Асіповіцкага раёна атрымала ў падарунак ад Аляксандра Лукашэнкі карову Белку.
Урачыстае ўручэнне адпаведнага сертыфіката і самой «карміцелькі» па даручэнні кіраўніка дзяржавы і ўрада прайшла сёння з удзелам першага намесніка старшыні Магілёўскага аблвыканкама Алега Чыкіды, піша БелТА.
З незвычайнай просьбай падарыць сям'і карову звярнулася на афіцыйны сайт кіраўніка дзяржавы гаспадыня сям'і Вольга Снігір, матывуючы гэта неабходнасцю забеспячэння дзяцей свежым малаком.
Доўга чакаць не прыйшлося. Пра тое, што ліст дайшоў да адрасата, паведамілі работнікі сацыяльнай службы, якія прыехалі праз тыдзень абследаваць умовы пражывання сям'і і магчымасць гадавання рагулі.
Карова дае ў суткі 25 кг малака. Гэтага хопіць, каб забяспечыць шматдзетную сям'ю свежым малаком.
Па словах Алега Чыкіды, карова прайшла кастынг: выбіралі, каб яна была прадукцыйная, здаровая, спакойная. Да таго ж у каровы ў лютым-сакавіку будзе папаўненне.