04.10.2017 / 15:06

Украінца, які зайшоў у Беларусь са зброяй, пасадзілі на 3 гады 7

Уступіў у законную сілу прысуд суда Столінскага раёна ў дачыненні да грамадзяніна Украіны за незаконнае перамяшчэнне праз Дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь агнястрэльнай зброі і боепрыпасаў, паведамляе прэс-служба Памежнага камітэта.

29 снежня 2016 года за 400 метраў ад беларуска-ўкраінскай мяжы быў затрыманы 28-гадовы грамадзянін Украіны. Мужчына наўмысна незаконна перасёк мяжу з мэтай палявання. Заўважыўшы пагранічны нарад, ён паспрабаваў схавацца на тэрыторыі Украіны. Спыніць яго змаглі толькі папераджальныя стрэлы ў паветра. Пры сабе ў паляўнічага аказалася стрэльба маркі «ІЖ-18Е» 16 калібра, 22 патроны, тэлефон і грашовыя сродкі.

Жыхар Ровенскай вобласці прызнаны вінаватым па ч.1 арт. 333-1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (незаконнае перамяшчэнне праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза і Дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў).

Яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на тры гады і тры месяцы з адбыццём у калоніі ўзмоцненага рэжыму. Стрэльба і патроны канфіскаваныя ў даход дзяржавы.

0
Казік / Адказаць
04.10.2017 / 15:10
А у нашага грыбніка пры сабе зброі не было?
0
Петрыковец / Адказаць
04.10.2017 / 15:19
Як гэта яму не прыпісалі арганізацыю бандфарміравання...
Заблукаў паляўнічы, і за гэта на тры гады за краты?
Вось вам і сяброўства народаў.
5
Прокофья / Адказаць
04.10.2017 / 16:20
Dura lex sed lex
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру