04.10.2017 / 15:14

Трое школьнікаў з Кобрына скралі скрыню з ахвяраваннямі на лячэнне дзіцяці

Пра гэта паведаміў БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УУС Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Дучэнка.

Інцыдэнт адбыўся ў канцы верасня. У міліцыю звярнулася загадчыца адной крамы Жанчына паведаміла, што невядомыя скралі з магазіна скрыню для ахвяраванняў з 240 рублямі. Грошы на лячэнне дзіцяці збіраў мясцовы жыхар.

Міліцыя з дапамогай камер відэаназірання ўстанавіла асобы зламыснікаў. Імі аказаліся дзве дзяўчыны 2003 года нараджэння і 11-гадовы хлопчык. Частка грошай у іх канфіскавана.

Заведзена крымінальная справа. Паколькі дзвюм фігуранткам ўжо споўнілася 14 гадоў, іх прыцягнуць да адказнасці. Што да хлопчыка, то будзе падрыхтавана хадайніцтва аб яго накіраванні ў спецустанову.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру