04.10.2017 / 15:16

Украінскаму дэпутату, які адмовіўся выступаць у Радзе на дзяржаўнай мове, адключылі мікрафон ці правільна гэта? 43

Віцэ-спікер Вярхоўнай Рады Аксана Сыраід адключыла мікрафон падчас выступу нардэпа ад Апазіцыйнага блока Яўгена Баліцкага на пасяджэнні ВР 4 кастрычніка, перадае карэспандэнт «Гардон».

Баліцкі з трыбуны Рады на рускай мове распавядаў пра цяжкую экалагічную сітуацыю ў Запарожскай вобласці і адсутнасць вылучаных з бюджэту сродкаў на яе вырашэнне.

Сыраід заклікала нардэпа перайсці на ўкраінскую. «Паважаны дакладчык, прашу вас гаварыць на дзяржаўнай мове. Вы ў сценах украінскага парламента», — сказаў віцэ-спікер.

Баліцкі па-руску адказаў, што ён не гаворыць «пра палітыку», а гаворыць пра «цэлы рэгіён».

Сыраід адключыла мікрафон, а нардэп пакінуў трыбуну.

16
хамса і двуязычие / Адказаць
04.10.2017 / 15:20
правільна!
11
Ken / Адказаць
04.10.2017 / 15:21
у сьвеце ё 2  мовы - русская і нярусская ((
11
Белабандэравец / Адказаць
04.10.2017 / 15:38
Украіна мае быць украінскай.
Паказаць усе каментары/ 43 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру