Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што пакуль не вырашыў, ці будзе ён балатавацца на новы прэзідэнцкі тэрмін.
«Я яшчэ не толькі не вырашыў, супраць каго я буду балатавацца, я не вырашыў, ці буду я наогул балатавацца», — сказаў Пуцін.
Ён удакладніў, што па законе гэта трэба зрабіць у канцы лістапада — пачатку снежня.
«Мяркую, што да гэтага часу асноўныя прэтэндэнты пра гэта скажуць, публічна абвесцяць і абнародуюць свае перадвыбарчыя праграмы», - дадаў ён.
Прэзідэнцкія выбары пройдуць у Расіі 18 сакавіка.
0
0
0
0
0
0