Урад Літвы абвясціў у краіне экстрэмальную сітуацыю з-за шкоды, нанесенай сельскай гаспадарцы праліўнымі дажджамі, паведамляюць літоўскія інфармагенцтвы.

Кіраўніком аперацый экстрэмальнай сітуацыі прызначаны міністр сельскай гаспадаркі Бронюс Маркаўскас.

Колькасць ападкаў, якая выпала за кароткі час, у тры-чатыры разы перавысіла шматгадовую норму. Залітыя вадой плошчы складаюць больш за 140 тыс. га, не сабрана 30% ўраджаю. Паводле даных Мінсельгаса, такой крытычнай сітуацыі ў сельскай гаспадарцы не было 40 гадоў, страты могуць дасягаць 40 млн еўра.

Па кампенсацыю панесеных земляробамі страт Літва мае намер звярнуцца ў Еўракамісію.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0