04.10.2017 / 16:42

У Маскве Стынга не адпускалі са сцэны 20 хвілін. Да канцэрта брытанскага спевака ў Мінску засталося 4 дні

Пасля ўчорашняга канцэрту ў маскоўскім спартыўным комплексе «Алімпійскі» сацыяльныя сеткі ўзарваліся захопленымі водгукамі і каментарамі. «Гэта было ўзрушаюча!», «Гэта не перадаць словамі!», «Нават пісаць нічога не буду. Ён — легенда! Спраўдзілася мая мара»,«Сябрына Стынг узарваў 30-тысячны натоўп як у апошні раз»,« Узрушаючы, цудоўны, найталенавіцейшы Стынг, які падарыў музыку, у якой няма межаў, якая кранае да глыбіні душы і сэрца, да мурашак» і многія іншыя. Для таго, каб апісаць захапленне ад двухгадзіннага шоу, гледачы проста не могуць падабраць словы.

Руская мова, сумесны выступ з сынам Джо Самнерам, харавы спеў і два выхады на біс — запоўненая да адказу зала не адпускала Стынга на працягу 20 хвілін. Дарэчы, вялікая колькасць прыхільнікаў не змагла патрапіць на канцэрт у Маскве і многія плануюць наведаць найбліжэйшыя выступы Стынга ў краінах-суседзях. На чарзе — выступ у Кіеве, а ўжо 8 кастрычніка са сцэны «Мінск-Арэны» беларусы змогуць пачуць любімыя хіты і, нарэшце, праз 7 гадоў сустрэцца з кумірам.

Стынг прызнаецца, што альбом «57th & 9th» — гэта яго паўнавартаснае вяртанне ў рок-музыку, якой ён здраджваў то з лютняй, то з цэлым сімфанічным артыстам. Спіс кампазіцый, якія мінчане пачуюць, парадуе ўсіх прыхільнікаў музыканта: «Synchronicity II», «Petrol Head», «Shape of My Heart», «Englishman in New York», «Fields of Gold», «Every Breath You Take», «50000», «Walking on the Moon», «Spirits in the Material World», «So Lonely», «Roxanne», «Fragile» і многія іншыя. Імправізацыя, энергічнасць і неймаверная атмасфера новага шоу Стынга, якое суправаджаецца хорам галасоў гледачоў, якія падпяваюць практычна кожнай песні.

У гэтым турнэ разам са Стынгам гастралюе выключны склад музыкаў, у тым ліку і яго сын Джо Самнер. Стынг з гонарам прадстаўляе сына публіцы па-руску: «Гэта мой сын Джо» і яны сумесна выконваюць самую спакойную песню з альбома «57th & 9th» — «Heading South on the Great North Road». Дарэчы, у складзе музыкаў ёсць яшчэ адна сямейная дынастыя — сын пастаяннага гітарыста Стынга Дамініка Мілера Руфус таксама далучыўся да музычнага калектыву. За барабаннай устаноўкай размясціўся выбітны сесійны бубнач Джош Фрыз, вядомы сваім супрацоўніцтвам з Nine Inch Nails і іншымі рок-калектывамі.

За сваю больш чым 40-гадовую кар'еру на рахунку артыста больш за паўсотню ўзнагарод: 16 статуэтак Grammy, 25 узнагарод American Music Awards, MTV Music Awards, «Залаты глобус» за саўндтрэк да фільма «Кейт і Леа» і многія іншыя. Стынг — камандор ордэна Брытанскай Імперыі, кавалер французскага ордэна Мастацтваў і літаратуры, а таксама ўладальнік ганаровай узнагароды цэнтра мастацтваў імя Джона Кэнэдзі. Ён тройчы намінаваўся на Оскар у катэгорыі «Найлепшая песня да фільма», а на «Алеі Славы» ў Галівудзе можна дакрануцца да імянной зоркі спевака.

Кошт квіткоў: фан-зона — 190 руб, танцпляц — 140 руб, сектары — 90—300 руб.

Білеты можна набыць на сайце allstars.by, у білетных аператараў, а таксама ў касах горада.

Даведкі па тэлефонах: +375 29 650 11 33, +375 29 763 11 11

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру