04.10.2017 / 22:04

У Нобелеўскім камітэце патлумачылі, чаму большасць лаўрэатаў — з ЗША, і як іншым краінам дабіцца добрых вынікаў 9

На прэс-канферэнцыі пасля абвяшчэння лаўрэатаў прэміі па хіміі было паднятае вельмі цікавае пытанне: чаму сярод нобелеўскіх лаўрэатаў так шмат амерыканцаў. Сакратар Шведскай каралеўскай акадэміі навук Горан Хансан патлумачыў, чаму, на яго думку, так адбываецца.

Даслоўна пытанне ад аднаго з журналістаў гучала так: «Цяпер у нас ёсць дзевяць лаўрэатаў, сем з якіх — з ЗША. Ці можаце вы пракаментаваць, у чым прычына такой сітуацыі?».

«З часоў Другой сусветнай вайны ЗША дазваляюць навукоўцам праводзіць фундаментальныя даследаванні ў галінах, важных для навукі, не патрабуючы неадкладнага практычнага выніку і не кантралюючы іх працу з палітычнага пункту гледжання. Гэтая свабода разам з вельмі добрымі рэсурсамі спрацавалі на карысць Злучаным штатам», — адказаў Хансан.

Ён таксама дадаў, што і ў іншых краінах універсітэты могуць выхоўваць вялікую колькасць нобелеўскіх лаўрэатаў. Неабходнай умовай для гэтага ён назваў асаблівую інтэлектуальную атмасферу і наяўнасць рэсурсаў для правядзення фундаментальных даследаванняў.

Нават у тых краінах, у якіх не вельмі шмат рэсурсаў, можна дамагчыся добрых вынікаў, калі будзе створаны такі «інтэлектуальны клімат».

Кіраўнік нобелеўскага камітэта па хіміі, Сара Сногеруп Лінсэ, працягнула: «Магу дадаць, што акадэмічная свабода, безумоўна, — ключавы фактар для значных навуковых адкрыццяў. Мы запрашаем універсітэты і асобных навукоўцаў таксама намінаваць сваіх калег на Нобелеўскую прэмію».

1
Раман / Адказаць
05.10.2017 / 00:10
У ЗША адна з наймацнейшых у свеце сістэм манетызацыі сваіх вынаходніцтваў, рэалізацыі талентаў, адныя з найлепшых магчымасцяў дзеля людзей Self-made. Усё вельмі проста. 
0
Змицер / Адказаць
05.10.2017 / 00:27
Надо сделать свою собственную шнобелевскую премию с блэкджеком и... ну, вы поняли.
1
Мура / Адказаць
05.10.2017 / 04:04
«Там нет атмосферы, там душно, но тау китяне радушны.» (В.Высоцкий). У нас в университетах и научных учреждениях вонь совка и патреты бессменного. Хватит на всю Беларусь и одной Шнобелевской премии.
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру