04.10.2017 / 17:41

Бразільцы патрацілі мільён даляраў на падрыхтоўку да рабаўніцтва, але былі затрыманыя 1

Група бразільцаў, якія пражываюць у Сан-Паўлу, была затрыманая ў ходзе падрыхтоўкі да рабаўніцтва Банка Бразіліі. Усяго ў полі зроку праваахоўнікаў аказаліся 16 чалавек, перадаюць інфармагенцтвы.

Каб падысці ўшчыльную да сховішча, падазраваныя выкапалі тунэль даўжынёй 600 метраў, умацавалі яго металічнымі стойкамі і падвялі электрычнасць. Падрыхтоўчыя працы абышліся рабаўнікам ў салідную суму — 4 млн бразільскіх рэалаў, або каля 1,3 млн даляраў.

Самае крыўднае (для злачынцаў), што падрыхтоўку яны планавалі завяршыць да 4 кастрычніка. Аднак шайку нейтралізавалі у панядзелак, пазбавіўшы іх магчымасці здзейсніць задуманае.

Дзяржбанк Бразіліі — найбуйнейшая і найстарэйшая фінансавая ўстанова ў краіне. Рабаўнікі разлічвалі шчодра ўзнагародзіць сябе за праведзены паўкіламетровы тунэль і пажывіцца 300 млн даляраў. Калі б ім гэта ўдалося, гэты налёт стаў бы самым буйным у суверэннай гісторыі краіны.

0
Бенедзікт / Адказаць
04.10.2017 / 19:15
Гэта фіяска, братан.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру