04.10.2017 / 17:53

У Гомельскім раёне жанчына выпала з трактара і трапіла пад дзве машыны 2

У Гомельскім раёне жанчына выпала з паўпрычэпа трактара і трапіла пад колы двух легкавых аўтамабіляў, паведаміла БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама Наталля Халалеенка.

ДТЗ адбылося ўвечары 3 кастрычніка на аўтадарозе мяжа РФ—Гомель—Кобрын. Жанчына 1983 года нараджэння выпала з паўпрычэпа трактара на праезную частку. Яна памерла на месцы здарэння.

«Першапачаткова кіроўца першага аўто растлумачыў, што рухаўся па дарозе і заўважыў ляжачага чалавека. Аб'ехаўшы яго, ён спыніўся на абочыне, каб пазначыць перашкоду аварыйным знакам. Аднак не паспеў, аўтамабіль, які ехаў следам за ім, таксама здзейсніў наезд на чалавека. Вядома, што трактар, у якім ехала жанчына, не быў зарэгістраваны ва ўстаноўленым парадку, кіраваў ім 37-гадовы мужчына без пасведчання кіроўцы і з прыкметамі алкагольнага ап'янення. Дарэчы, ён не адразу заўважыў знікненне пасажыркі», — распавяла падрабязнасці Наталля Халалеенка.

Пры аглядзе месца здарэння і транспартных сродкаў супрацоўнікі ДАІ выявілі, што першы аўтамабіль, спрабуючы аб'ехаць перашкоду, наехаў на жанчыну заднімі коламі, другі аўтамабіль, які рухаўся за ім, здзейсніў наезд паўторна.

У дачыненні да кіроўцы першага аўтамабіля распачатая крымінальная справа па ч. 2 арт. 317 (парушэнне ПДР або эксплуатацыі транспартных сродкаў, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека) КК.

Прызначаны шэраг экспертыз і праверак, якія дапамогуць выявіць, смерць жанчыны наступіла з-за падзення або ад наезду аўтамабіля.

0
Тамара / Адказаць
04.10.2017 / 18:24
І так г000 і так смерць .
0
ВХ / Адказаць
04.10.2017 / 21:37
Водителю под колеса женщина свалилась, и он еще виноват 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру