04.10.2017 / 17:59

Навальны абвясціў усерасейскую акцыю пратэсту ў дзень народзінаў Пуціна 12

Апазіцыйны расійскі палітык Аляксей Навальны анансаваў правядзенне ўсерасійскай акцыі пратэсту на 7 кастрычніка. Штабы Навальнага ў 80 гарадах арганізуюць пікеты, а галоўнае мерапрыемства пройдзе на Марсавым полі ў Санкт-Пецярбургу, сказана ў блогу палітыка.

У Маскве была пададзеная заяўка на мітынг на Пушкінскай плошчы, улады горада яе адхілілі, не прапанаваўшы альтэрнатыўнай пляцоўкі, піша DW.

Гэтую адмову Навальны назваў незаконнай: «А значыць, зноў у поўнай адпаведнасці з пастановай Канстытуцыйнага суда Расіі мы выходзім на Цвярскую ў 14.00 як на санкцыянаванае і цалкам легальнае мерапрыемства. Любы пункт Цвярской вуліцы ад Пушкінскай да Манежнай. Хочаце — стойце, хочаце — ідзіце, хочаце — ляжыце, хочаце — спявайце».

Сімволіка акцыі — сцяг Расіі, патрабаванні — палітычная канкурэнцыя і допуск Навальнага і іншых кандыдатаў на выбары.

«Бручкавы прафесар Пуцін хай пачуе гэта і ідзе ўжо на заслужаную пенсію. Ён быў ва ўладзе 18 гадоў, гэтага дастаткова», — сказана ў блогу апазіцыянера. 7 кастрычніка — дзень народзінаў расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна, яму споўніцца 65 гадоў.

Навальны і яго паплечнік Леанід Волкаў 2 кастрычніка былі арыштаваныя на 20 сутак «за неаднаразовыя парушэнні арганізацыі правядзення мітынгаў і дэманстрацый».

2
Алесь / Адказаць
04.10.2017 / 18:35
Ну, Вован, с праздничком тебя!
2
ром / Адказаць
04.10.2017 / 18:39
НУ Вовка ... Ну Погоди! !!
3
Русафоб непамяркоуны, Змагар, Свядомы, Пан, Беларус-тур / Адказаць
04.10.2017 / 19:08
На родных захопленых у Сiрыi ваенных аказвае уплыу фсб , каб тыя не кантактавалi са смi . Так брат аднаго з закладнiкау , пагадзiушыся на iнтэрв'ю перастау выходзiць на сувязь
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру