Інцыдэнт адбыўся 3 кастрычніка каля 19.50, паведамілі ў ДАІ Брэсцкай вобласці.

На лінію 102 паступіў званок ад відавочцы. Мужчына распавёў, што па вуліцы Гаўрылава ў кірунку вул. Маскоўскай рухаецца аўтамабіль «Рэно», за рулём якога, меркавана, п'яны кіроўца. На месца неадкладна выехалі супрацоўнікі ДАІ. У гэты час сведка ўжо прыняў меры для спынення парушальніка.

Інспектарам спатрэбілася нямала сіл, каб прымусіць 54-гадовага мужчыну выйсці з машыны, бо ён знаходзіўся ў блізкім да страты прытомнасці стане і не рэагаваў на гукі. Медыкі папярэдне канстатавалі ў берасцейца алкагольную кому. Ён быў шпіталізаваны ў бальніцу хуткай дапамогі.

Машына дастаўленая на ахоўную штрафстаянку. Праводзіцца праверка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0