04.10.2017 / 21:33

Кейт Уінслет сыграе ў другой частцы «Аватара» 2

Стала вядома, што Кейт Уінслет сыграе ў працягу «Аватара». Пра гэта распавёў рэжысёр кінастужкі Джэймс Кэмеран. Дарэчы, ён ужо працаваў з актрысай ў «Тытаніку» — і, як вядома, праект аказаўся неймаверна паспяховым. Ён таксама распавёў, што ўжо даўно разважаў над яшчэ адной сумеснай працай з Кейт Уінслет. І толькі цяпер яму ўдалося знайсці для яе прыдатную ролю ў сваёй карціне.

Пакуль вядомае толькі імя персанажа Уінслет — Ронал. Больш нічога пра героя другой часткі «Аватара» не вядома.

Здымкі працягу самай касавай кінастужкі ў гісторыі ўжо стартавалі. Другая частка «Аватара» з'явіцца на экранах толькі 18 кастрычніка 2020 года.

1
Далоу целик! / Адказаць
05.10.2017 / 04:25
Забиваюць людзям галаву гэтыя галивудчыки усялякаю дрэньню, а людзи трапили у залежнасьць и ужо не могуць высвабадзицца.
1
Между протчым / Адказаць
05.10.2017 / 09:42
Ладная бабёнка
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру