04.10.2017 / 22:09

WSJ: Расійскія хакеры атакавалі смартфоны на ваенных базах НАТА ў краінах Балтыі і Польшчы 26

Смартфоны вайскоўцаў, якія знаходзяцца на базах НАТА ў Эстоніі, Латвіі і Польшчы, падвергнуліся хакерскаму нападу. Вайскоўцы падазраюць, што за атакамі стаяць расійскія хакеры. На Расію, у прыватнасці, паказваў IP-адрас, з якога спрабавалі ўзламаць смартфон, піша УНІАН са спасылкай на WSJ.

Для нападаў выкарыстоўваліся дроны, абсталяваныя тэхнікай для назірання. Эксперты, апытаныя выданнем, сцвярджаюць, што такое абсталяванне, хутчэй за ўсё, даступнае толькі дзяржаўным арганізацыям.

На ваеннай базе ў Польшчы хакерскай атацы падвергліся смартфоны і акаўнты ў фэйсбуку як мінімум сямі чалавек. Як распавяла WSJ адна з крыніц, пасля вяртання з навучальных стрэльбаў яна выявла, што яе смартфон спрабуюць узламаць. Хакер спрабаваў прайсці праз другі этап яго абароны.

З-за частых выпадкаў узлому вайскоўцаў у Эстоніі абавязалі выняць SIM-карты з тэлефонаў, а інтэрнэтам дазволілі карыстацца толькі праз бяспечныя злучэнні ў часці. Выкарыстанне геалакацыі таксама забароненае.

Крыніца WSJ распавяла, што інфармацыя, атрыманая са смартфонаў, выкарыстоўвалася падчас сустрэч з ваеннымі, каб іх запалохаць. Пры гэтым яны асцерагаюцца, што ўзламаныя смартфоны могуць адпраўляць ілжывыя каманды вайскоўцам у выпадку пачатку баявых дзеянняў. 

26
Тутэйшы / Адказаць
04.10.2017 / 22:36
очередной выброс)
4
Русафоб непамяркоуны, Змагар, Свядомы, Пан, Беларус-тур / Адказаць
05.10.2017 / 06:51
таварыш палiтрук Тутэйшы , дык ты не укiдвай
17
Минчанин / Адказаць
05.10.2017 / 07:24
Маразм крепчал! 
Паказаць усе каментары/ 26 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру