04.10.2017 / 22:16

У Чавускім раёне з-за аднаго лася адбыліся чатыры ДТЗ 6

Лось, які перабягаў дарогу, стаў вінаватым у чатырох ДТЗ у Чавускім раёне. У буйной аварыі з удзелам 4 машын пацярпелі дзве дзяўчыны — пасажыркі Chrysler — і пасажырка мікрааўтобуса Ford. Жанчына ў цяжкім стане знаходзіцца ў бальніцы.

Усе аварыі адбыліся на працягу лічаных хвілін, распавёў TUT.BY начальнік аддзялення ДАІ Чавускага РАУС Мікалай Ігнаценка. Расіянін на Nissan ехаў па дарозе Магілёў — Чэрыкаў — Касцюковічы ў бок абласнога цэнтра. Прыкладна на 40-м кіламетры ён збіў лася, які выбег на дарогу.

Ад ўдару жывёлу адкінула на абочыну. Лось загінуў. Аўтамабіль застаўся стаяць на праезнай частцы. Кіроўца не пацярпеў. Кіроўца, які ехаў міма на мікрааўтобусе Ford, спыніўся на трасе, каб спытаць, ці не патрэбная кіроўцу Nissan дапамога. З мікрааўтобуса таксама выйшла пасажырка, 28-гадовая мясцовая жыхарка. Яна засталася стаяць на абочыне.

Не паспеўшы адрэагаваць на перашкоду, якая ўзнікла на дарозе, у Nissan урэзаўся Chrysler. Кіроўца, які ехаў за ім на мікрааўтобусе Fiat, спрабуючы пазбегнуць сутыкнення з машынамі на дарозе, узяў направа і збіў пасажырку Ford, якая стаяла на абочыне. Пры гэтым Fiat выскачыў у кювет.

55-гадовы магілёвец, які ехаў следам на яшчэ адным Chrysler, урэзаўся ў першы. У выніку траўмы атрымалі пасажыркі апошняга легкавііка: 4-гадовая дзяўчынка, якая ехала ў дзіцячым крэсле, — пералом рукі і чэрапна-мазгавую траўму, 13-гадовая — сінякі і ранкі.

— Жанчына, якую збіў на абочыне мікрааўтобус, атрымала вельмі сур'ёзныя траўмы. Цяпер яна знаходзіцца ў коме, — удакладніў начальнік аддзялення ДАІ Чавускага РАУС Мікалай Ігнаценка. — У дачыненні да кіроўцы, які збіў яе, 54-гадовага магілёўца, распачатая крымінальная справа.

0
le mantar / Адказаць
04.10.2017 / 22:31
Калі ўздоўж трас урэшце з'явяцца агароджы, як у цывілізаваных краінах?..
7
Русафоб непамяркоуны, Змагар, Свядомы, Пан, Беларус-тур / Адказаць
04.10.2017 / 22:31
Зноу у аутатэрарыстау лось i шапiк Белсаюздруку вiнаваты. Дзiуна, што сення слупы не перабягалi дарогу перад машынамi тэрарыстау
0
Цынік / Адказаць
04.10.2017 / 22:56
Адно ДТЗ з-за лася, яшчэ тры - з-за аленяў-кіроўцаў, што не з'ехалі на узбочыну, не ўключылі "аварыйку", не трымалі дыстанцыі...
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру