Кіроўная партыя Тайлянду, “Сіла Народу”, абвесьціла сёньня раніцой, што цалкам патрымлівае свайго лідэра, Самака Сунтаравэта, звольненага з пасады прэм’ер-міністра ў гэты аўторак, і будзе зноўку галасаваць за ягоную кандыдатуру на спэцыяльным паседжаньні парлямэнту ў пятніцу. Вярхоўны суд адхіліў яго ад пасады прэм’ера, бо, атрымаўшы кіроўны пост, ён ня кінуў весьці кулінарнае шоў на тэлебачаньні. І за гэтае шоў, нібыта, атрымливаў ганарары. А ў Тайляндзе закон забараняе дзяржаўным службоўцам займацца камэрцыяй. Рашэньне партыі можа яшчэ больш напружыць сытуацыю ў гэтай азіяцкай краіне.

Заява прагучала на тле цяжкага палітычнага крызісу. Нагадаем, 2 верасьня ў краіне было абвешчанае надзвычайнае становішча. Гэта адбылося пасьля таго, як тысячы пратэстоўцаў, узрушаных пастановай выбарчай камісіі аб тым, што прэм’ер сфальсыфікаваў леташнія выбарыў, уварваліся на тэрыторыю ўрадавага комплексу ў Бангкоку і спаралізавалі працу кіроўных органаў. Цікава, што апанэнты ўраду, можа, і падалі ў Вярхоўны суд безьліч скаргаў, але менавіта тая, што мела дачыненьне да незаконнага сумяшчэньня Сунтаравэтам пасадаў прэм’ер-міністра і тэлевізійнага кухара, прывяла ўрэшце да ягонага адхіленьня ад кіраваньня дзяржавай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?