Супрацоўнікі дэпартамента аховы знайшлі ў горадзе Высокае Камянецкага раёна пяцігадовага хлопчыка, які пайшоў з дому да бабулі.

Пяцігадовы хлопчык прасіў, каб бацькі адпусцілі яго да бабулі паглядзець мультфільмы, аднак яны адмовілі. Дзіця дачакалася, калі ўсе лягуць спаць і цішком выбраўся з дома.

Хлопчык ведаў дарогу, аднак у цемры зблытаў патрэбны паварот і марна блукаў па вуліцах.

На шчасце, яго заўважылі супрацоўнікі дэпартамента аховы і адвезлі дадому.

Бацькі выказалі падзяку прапаршчыку Аляксандру Міцковічу і сяржанту Дзянісу Юзвуку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0