Мінгарвыканкам і Мінгарсавет на сумесным пасяджэнні вылучылі 8 кандыдатаў у члены савета рэспублікі нацыянальнага сходу ад горада Мінска.

Прадстаўляючы прэтэндэнтаў на сенатарскае крэсла, начальнік упраўлення арганізацыйна-кадравай работы Мінгавыканкама Валянцін Сітнік нагадаў, што савет рэспублікі з'яўляецца палатай тэрытарыяльнага прадстаўніцтва. Кандыдаты ў члены верхняй палаты выбіраюцца ад кожнай вобласці і Мінска (па 8 чалавек ад кожнага рэгіёну) на пасяджэннях мясцовых Саветаў базавага ўзроўню. Акрамя таго, 8 сенатараў указам назначае Прэзідэнт. У адпаведнасці з артыкулам 100 Выбарчага кодэкса Беларусі права вулучэння належыць прэзідыуму мясцовых Саветаў дэпутатаў базавага ўзроўню і выканаўчаму камітэту.

Сёння на сумесным пасяджэнні Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў і Мінгарвыканкама прайшоў першы этап выбарчай кампаніі - вылучэнне кандыдатаў ад Мінска. Яго ўдзельнікі аднагалосна прагаласавалі за 8 прадстаўнікоў ад беларускай сталіцы. Імі сталі: былы Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Францыі і Канадзе Ніна Мазай, намеснік дырэктара Інстытута дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Беларусі Антаніна Морава, старшыня Мінгарвыканкама Міхаіл Паўлаў, старшыня Палаты прадстаўнікоў Вадзім Папоў, протаіерэй Фёдар Поўны, першы намеснік кіраўніка адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі, прафесар, акадэмік НАН, лаўрэат Дзяржаўных прэмій СССР і Рэспублікі Беларусь Анатоль Рубінаў, першы намеснік старшыні Вышэйшага гаспадарчага суда Яўген Смірноў і старшыня савета дырэктараў ААТ "Амкадор" Аляксандр Шакуцін.

Звяртае ўвагу, што ўсе яны пэнсійнага або перадпэнсійнага веку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?