56-гадовы кіроўца легкавога аўтамабіля ехаў з Польшчы праз пункт пропуску «Брузгі». Вырашыў рухацца праз «зялёны калідор».

Але надгляд кінолагаў паказаў — у машыне схаваныя наркотыкі. Агулам знайшлося амаль 400 брыкетаў з гашышам, паведамляе гродзенская мытня.

Кіроўцу «Лексуса» затрымалі. Цяпер яму пагражае да 12 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?