6 кастрычніка ноччу надвор'е будуць вызначаць актыўныя атмасферныя франты. Чакаецца пахмурнае і дажджлівае надвор'е. Тэмпература паветра пад раніцу панізіцца да +5.. + 10°С.

Днём кароткачасовыя дажджы. Вецер заходні, парывісты. Тэмпература паветра днём +7.. + 13°С.

7 кастрычніка надвор'е абумовяць няўстойлівыя паветраныя масы з Балтыйскага мора. Захаваецца няўстойлівае надвор'е. Пераважна па паўночным захадзе кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +3.. + 8°С, максімальная днём +8.. + 14°С.

8 кастрычніка ноччу пераважна без ападкаў, днём на большай частцы краіны дажджы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +2.. + 8°С, максімальная днём +7.. + 13°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0