Помнік нацыянальнаму герою краін Лацінскай Амерыкі Сімону Балівару ўрачыста адкрылі ў скверы імя С. Балівара 5 кастрычніка, перадаюць «Мінск-Навіны».

Манумент размясціўся недалёка ад уваходу ў сквер з боку вул. Першамайскай. Ён уяўляе з сябе бронзавы бюст Сімона Балівара, усталяваны на гранітным пастаменце. Агульная вышыня манумента — 2,78 м.

Гэта дар Мінску ад баліварыянскага ўрада ў гонар 20-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Венесуэлай і Беларуссю. Пра гэта сведчыць мемарыяльная дошка на помніку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0