06.10.2017 / 12:30

Мова наша. Каталуння?! 32

Чытаючы навіны на Белсаце, заўважыў (не першы раз) непрыемную дэталь. Каталонію там называюць «Каталуння». Таму дазволіў сабе напісаць у «Нашу Ніву», якую таксама чытаю і шаную.

Не першы раз Белсат выдзяляецца лексікай — раней мне рэзалі вока словы «Барак Оўбама», «содні».. Ну содні дык содні, хаця суткі таксама слова ёсць і значна больш распаўсюджана.

Я часткова разумею карэктара сайта ў жаданні выдзяляцца «не па-руску», але такое на мой погляд шкодзіць мове, бо адпужвае новых наведнікаў.

Беларускамоўныя людзі збольшага па кантэксту зразумеюць пра што гаворка, а калі чалавек толькі вывучае мову, то для яго такія «тэрміны» створаць цяжкасці.

Просты пошук на слова «Каталуння» паказвае, што ніхто такую назву не выкарыстоўвае, акрамя аднаго Белсата.

Я не адзін, каго такія наватарствы раздражняюць. У фэйсбуку я сустрэў допіс аўтарытэтнага чалавека, кандыдата гістарычных навук Аляксандра Пашкевіча:

P.S. Магчыма не зусім этычна скардзіцца на СМІ, калі яно пад прэсам рэжыму (як і ўсе апазіцыйныя СМІ), але не трэба забывацца на чысціню мовы…

Мікалай Дзінчанка, Мінск

10
Верны / Ответить
06.10.2017 / 12:05
Еруньдзюньня! Так найлепей.
14
ААА / Ответить
06.10.2017 / 12:16
Выдурняюцца (
17
Лясун / Ответить
06.10.2017 / 12:19
А па мне - ок. Нашая мова характэрная акурат перадачай назоваў як мага бліжэй арыгіналу. Да таго ж - яна жывая і толькі час пакажа ці прыжывецца новае слова.
Показать все комментарии/ 32 /
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, активируйте JavaScript в настройках своего браузера