Аляксандр Лукашэнка і прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон раніцай 5 кастрычніка падчас тэлефоннай размовы абмеркавалі стан і перспектывы развіцця двухбаковых адносін, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.
Кіраўнікі абмеркавалі ўзаемадзеянне краін на міжнародных пляцоўках і графік маючых адбыцца кантактаў. Лукашэнка запрасіў Рахмона наведаць з рабочым візітам Беларусь у рамках правядзення сесіі Рады калектыўнай бяспекі АДКБ у Мінску. Адзначана, што «візіт будзе спрыяць падтрыманню давернага палітычнага дыялогу, надасць імпульс гандлёва-эканамічным адносінам, пашырыць дагаворна-прававую базу».
Акрамя таго, падчас тэлефоннай размовы лідары дзвюх краін закранулі праблематыку міжнароднага і рэгіянальнага парадку дня.
Таксама кіраўнік беларускай дзяржавы цёпла павіншаваў свайго калегу з 65-гадовым юбілеем, адзначылі ў прэс-службе.