Аўторак, 23 траўня, НТВ, 21.45

«Матыль»

ЗША – Францыя, 1973, рэж. Франклін Дж.Шэфнэр

Прыгодніцкая драма

За забойствы, якія ён не ўчыняў, узломшчык Анры Шар’ер прысуджаны да пажыцьцёвага зьняволеньня і сасланы на катаргу. «Матыль» – гэта і ягоная мянушка, і тату на грудзі, і сымбаль свабоды. Анры спрабуе некалькі разоў ўцячы. За гэта ўлады кідаюць яго ў карцэр на доўгі час, а пасьля выпраўляюць у Французкую Гвіяну на востраў Д’ябла, з усіх бакоў аточаны акіянам.

З гэтай страшэннай катаржнай турмы не ўдавалася зьбегчы ніводнаму вязьню. Але вольналюбны герой не пакідае спробаў уцёкаў...

Ролі выконваюць зоркі: Стыў Маккуін, Дастын Хофман.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0