Арганізатараў канцэртаў ва Украіне з удзелам расійскіх артыстаў абавязалі запытваць дазвол у Службы бяспекі Украіны (СБУ). Адпаведны закон прыняла Вярхоўная рада Украіны ў чацвер. За яго прагаласавалі 232 дэпутаты (пры неабходным мінімуме ў 226 галасоў), піша DW.

rbc.ua

Згодна з законам, арганізатары будуць абавязаныя апавяшчаць СБУ аб падобных мерапрыемствах. Ведамства будзе выдаваць дазвол на працягу 10 дзён пасля атрымання запыту або адмаўляць у правядзенні канцэрта. За парушэнне новага закона прызначаны штраф ад 50 да 100 мінімальных выдаткаў (ад 6 да 12 тысяч даляраў).

Таксама Вярхоўная рада забараніла правядзенне гастроляў з удзелам артыстаў, унесеных у пералік асоб, якія ствараюць пагрозу нацыянальнай бяспекі Украіны. Цяпер у ім знаходзяцца больш за сто расійскіх артыстаў, такіх як, напрыклад, спявак Іосіф Кабзон, акцёры Іван Ахлабысцін, Валянцін Гафт і Алег Табакоў, рэжысёр Мікіта Міхалкоў і рэпер Баста.

У законе таксама паказана, што не дапускаецца правядзенне любых выступленняў, якія «папулярызуюць або прапагандуюць» Расію, расійскія органы ўлады і ствараюць «станоўчы вобраз дзяржавы-агрэсара». Дакумент яшчэ павінен быць падпісаны прэзідэнтам Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0