Некалькі дзясяткаў народных дэпутатаў Украіны, у прыватнасці, ад «Самапомачы» і пазафракцыйныя, сабраліся ў прэзідыуме парламента і каля трыбуны і заблакавалі яго працу падчас абмеркавання прэзідэнцкага законапраекта аб рэінтэграцыі Данбаса.

Як перадае УНІАН, у прыватнасці, дэпутаты ад «Самапомачы» Ягор Собалеў і Вікторыя Вайціцкая, калі старшыні ВР не было на яго працоўным месцы, пачалі выкручваць мікрафоны з яго працоўнага месца. Парубій вярнуўся да свайго працоўнага месца, але яго не пускалі сесці. Каля прэзідыума адбылася бойка.

«Я ў Мінску баевікоў не баюся, вас я тым больш не баюся! Селі ўсе на месца!» — выкрыкнула ў мікрафон Ірына Герашчанка.

Пасля гэтага Парубій абвясціў перапынак і заклікаў лідараў фракцый сабрацца на нараду. Пры гэтым з урадавай ложы сакратар РНБА Аляксандр Турчынаў пачаў вінаваціць дэпутатаў ад «Самапомачы» ў тым, што яны не хочуць прызнаваць Расію акупантам. Да ўрадавай ложы падышла народны дэпутат Надзея Саўчанка і вырвала мікрафон у Турчынава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0