Аляксандр Лукашэнка прызначыў Валерыя Ярмошку намеснікам кіраўніка спраў прэзідэнта.

holiday.by

holiday.by

Валерый Ярмошка скончыў Гомельскі дзяржаўны універсітэт і Акадэмію кіравання, мае ступень кандыдата эканамічных навук.

У 2001—2008 ён выкладаў на эканамічным факультэце Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта, пасля працаваў у Гомельскім аблвыканкаме і Апараце Савета міністра.

У 2013—2015 узначальваў упраўленне эканомікі Кіраўніцтва спраў прэзідэнта.

З верасня 2015 года быў генеральным дырэктарам страхавой кампаніі «Прамтрансінвест».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0