Кіраўнікі Беларусі і Венесуэлы Аляксандр Лукашэнка і Нікалас Мадура пасля афіцыйных перамоў, якія адбыліся ў Мінску, абмяняліся падарункамі, паведамляе БЕЛТА.

Кіраўнік беларускай дзяржавы падарыў свайму венесуэльскаму калегу габелен з выявай Мірскага замка, а першай лэдзі Венесуэлы Сіліі Флорэс — камплект сталовай бялізны з ільну з вышыўкай элементаў малюнка Слуцкіх паясоў. Пры гэтым Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь з'яўляецца адным з лідараў у свеце па вытворчасці тканін з ільну і адзначыў выдатныя спажывецкія ўласцівасці прадукцыі з гэтага матэрыялу.

У сваю чаргу Нікалас Мадура падарыў Лукашэнку карціну, на якой намаляваны від на сталіцу Венесуэлы — Каракас. «Гэта мы размесцім у Палацы Незалежнасці побач з тваім падарункам і падарункам Чавеса», — адзначыў Лукашэнка. «Там яго месца», — пагадзіўся венесуэльскі лідар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0