У Лідскім раёне падчас уборкі кукурузы быў цяжка траўмаваны 49-гадовы механізатар камбайна, паведамляе гродзенская рэгіянальная газета «Перспектыва».
Інцыдэнт адбыўся 3 кастрычніка. Мужчына, каб высветліць прычыну груку барабана здрабняльнага апарата, змясціў левую руку праз назіральны люк у прыёмны механізм, не дачакаўшыся пры гэтым поўнага спынення рэжучых нажоў, якія круціліся па інэрцыі. У выніку ён страціў кісць рукі і быў шпіталізаваны.
Па месцы працы пацярпелы характарызуецца станоўча, з'яўляецца спецыялістам з вялікім стажам працы, падчас працы быў цвярозы.
Па факце здарэння прызначаная судмедэкспертыза.