У Беларусі ствараецца Цэнтр па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы. Як паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара, гэта прадугледжана указам №361 «Аб стварэнні ўстановы», які 5 кастрычніка падпісаў Аляксандр Лукашэнка.

У адпаведнасці з дакументам у структуры МНС створаная дзяржаўная навуковая тэхнічная ўстанова «Цэнтр па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы», якая будзе ажыццяўляць пастаянную незалежную навукова-тэхнічную падтрымку нагляднага органа. Наяўнасць такой установы з'яўляецца неад'емнай і абавязковай часткай рэгулюючай інфраструктуры краіны, якая развівае ядзерную энергетыку, і адпавядае рэкамендацыям МАГАТЭ.

Цэнтр будзе каардынаваць дзейнасць навукова-тэхнічных экспертаў пры правядзенні ацэнак бяспекі аб'ектаў выкарыстання атамнай энергіі і крыніц іанізуючага выпраменьвання, а таксама ўдзельнічаць у правядзенні экспертызы бяспекі ядзерных аб'ектаў.

Асноўнымі кірункамі работы ўстановы з'яўляюцца: правядзенне навукова абгрунтаванага аналізу ядзернай і радыяцыйнай бяспекі; вывучэнне ўплыву розных фактараў, у тым ліку прыродных і тэхнагенных, на надзейнасць будаўнічых канструкцый і кампанентаў аб'ектаў выкарыстання атамнай энергіі; навукова абгрунтаваны аналіз рызык; правядзенне ацэнкі эфектыўнасці радыяцыйнай абароны персаналу, які працуе з ядзернымі матэрыяламі і крыніцамі іанізуючага выпраменьвання.

У ліку іншых кірункаў дзейнасці — ацэнка бяспекі пры абыходжанні з радыеактыўнымі адходамі і ядзернымі матэрыяламі; аказанне падтрымкі прыняцця рашэнняў па пытаннях аварыйнай гатоўнасці і рэагавання; падрыхтоўка і суправаджэнне міжнародных навуковых праграм; правядзенне навуковых даследаванняў у галіне забеспячэння ядзернай і радыяцыйнай бяспекі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0