Падчас анлайн-канферэнцыя на сайце АГП дэпутатка Ганна Канапацкая патлумачыла, чаму больш не носіць у Палаце прадстаўнікоў бел-чырвона-белы значок.
«Я лічу, што мая апазіцыйнасць праяўляецца не ў тым, ці нашу я бел-чырвона-белы сцяг, а ў маіх дзеяннях, учынках і словах. І вельмі спадзяюся, што за мінулы год працы я не дала ніякай падставы сваім выбаршчыкам і ўсяму грамадству ўсумніцца ў маёй апазіцыйнасці», — сказала Канапацкая.