Зніклы ў Белавежскай пушчы 10-гадовы Максім Мархалюк абвешчаны ў міжнародны вышук, паведаміў БЕЛТА начальнік аддзела інфармацыі і сувязі з грамадскасцю Следчага камітэта Сяргей Кабаковіч.

Максім Мархалюк знік 16 верасня ў вёсцы Новы Двор Свіслацкага раёна. Ён пайшоў вечарам у Белавежскую пушчу, побач з домам у грыбы, і не вярнуўся. Амаль трохтыднёвыя пошукі былі беспаспяховыя. У пошуках бралі ўдзел тысячы добраахвотнікаў.

На 10-ы дзень СК завёў крымінальную справу. На днях з'явілася інфармацыя, што Максіма бачылі ў Польшчы, але здагадка не пацвердзілася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0