Прэзыдэнт Вэнэсуэлы Уга Чавэс даў паслу ЗША Патрыку Дадзі 72 гадзіны на тое, каб пакінуць краіну.

Свае дзеяньні Чавэс патлумачыў салідарнасьцю з прэзыдэнтам Балівіі Эва Маралесам, які днём раней таксама прыняў рашэньне выслаць амэрыканскага пасла.

«Яны паспрабуюць зрабіць тое самае, што яны робяць у Балівіі», — сказаў вэнэсульскі лідэр.

Адначасова з гэтым Чавэс сказаў, што пасол Вэнэсуэлы вернецца ў Вашынгтон, калі ў ЗША будзе новы ўрад.

Прэзыдэнт Вэнэсуэлы таксама прыгразіў тым, што калі Вашынгтон паспрабуе давіць на яго, Каракас спыніць пастаўкі нафты ў ЗША.

«Гэта дастаткова, янкі», ‑‑ груба заявіў лідэр Вэнэсуэлы.

Паказальна, што стасункі Вэнэсуэлы і ЗША ускладняюцца на фоне росту ваеннага супрацоўніцтва Каракаса і Масквы.

Напярэдадні ў Вэнэсуэлу прыляцелі два стратэгічныя бамбардзіроўшчыкі ВПС Расеі.

Днём раней другому амэрыканскаму паслу было загадана пакінуць Балівію.

Прэзыдэнт Балівіі Эва Маралес зьвінаваціў пасла Філіпа Голдбэрга ў змове супраць дэмакратыі і падбухторваньні да развалу краіны.

На ўсходзе краіны ідуць антыўрадавыя выступы, якія, на думку Маралеса, падтрымлівае Вашынгтон. Яны прывялі да сутыкненьняў з паліцыяй

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?