Жыхар Ашмянаў абстраляў дзяўчат з пнеўматычнага пісталета, паведаміў БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УУС Гродзенскага аблвыканкама Ігар Белазёраў.

Навучэнцы мясцовага каледжа стаялі на ганку інтэрната, калі пад'ехаў аўтамабіль. Адзін з пасажыраў паклікаў дзяўчат і папрасіў іх падысці. Яны адмовіліся.

Тады малады чалавек дастаў пнеўматычны пісталет і некалькі разоў стрэліў у напрамку дзяўчат. Адной дзяўчыне шарык трапіў у брыво, яе прыяцельку хуліган параніў у перадплечча. Пасля інцыдэнту машына з'ехала.

Хлопца затрымалі. Ім аказаўся 18-гадовы хлопец, які ведаў адну з дзяўчат. Малады чалавек растлумачыў, што стаў страляць з-за таго, што яна адмовілася падысці да аўтамабіля.

Заведзена крымінальная справа па артыкуле «Хуліганства».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0