Прынцып працы прылады наступны: унутр прыбора змяшчаецца талерка з гатовай стравай, вечка зачыняецца. Праз прыкладна 10 секунд прылада выдае ўсю неабходную інфармацыю: вагу, каларыйнасць, колькасць бялкоў, тлушчаў і вугляводаў.
Розныя інгрэдыенты адлюстроўваюць інфрачырвоныя прамяні па-рознаму. Менавіта такім чынам разумная прылада іх ідэнтыфікуе.
CaloRieco парэкамендуе стравы і прадукты, якія можна ўжыць, каб не пакутаваць ад голаду і не выходзіць з нормы калорый. Ён мае доступ да вялікай базы рэцэптаў.
Гэты прыбор спатрэбіцца тым, хто вымушаны падлічваць калорыі з-за розных захворванняў (напрыклад, тым, хто хворы на цукровы дыябет), а таксама спартсменам і тым, хто знаходзіцца на дыеце.
Пра тое, калі CaloRieco можа паступіць у продаж і па якім кошце, пакуль не паведамляецца.