Былы рэктар Белдзяржуніверсітэта цяпер працуе прафесарам на механіка-матэматычным факультэце БДУ. У сераду Сяргей Абламейка ўжо праводзіў заняткі са студэнтамі, піша Народная воля

Як і любы прафесар, акадэмік Абламейка праводзіць заняткі не кожны дзень.

На факультэце кажуць, што Сяргей Уладзіміравіч яшчэ завяршае перадачу спраў новаму рэктару БДУ.

На механіка-матэматычным факультэце цяпер працуе тры акадэмікі — у кожнага з іх ёсць асобны кабінет.

На мехмаце працуе і экс-міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў. Ён узначальвае кафедру тэарэтычнай і прыкладной механікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0