06.10.2017 / 17:07

Сегодня в музее Азгура начнется выставка графики Вовы Банько, а также презентуют книгу Ярилы Пшеничного 1

6 кастычніка ў 19:00 у музеі З. І. Азгура (Менск, вул. Азгура, 8) — адкрыццё выставы графікі Вовы Банько «Далікатэсы», а таксама прэзентацыя кнігі Ярылы Пшанічнага «Атамная лучына»

На импрэзе выступяць тыя музыканты і літаратары, з якімі найбольш супрацоўнічаў і сябраваў Вова:

БАРАДАТЫ ГРЫНВІЧ

КНЯЗЬ МЫШКІН

BUBEN & Nasta Labada

ASTRALAPITHECUS

KRITCHEV vs. BAN

GOLOVA

EVGENI ROGOZIN

Ілля Сін

Зміцер Вішнёў

Віктар Жыбуль.

Уладзімір Банько (1.11.1973 — 19.04.2015) — адзін з яркіх прадстаўнікоў беларускага паэтычнага, музычнага і мастацкага андэграўнду, завадатар і ўдзельнік мноства музычных і перформансных праектаў самага рознага кшталту. Адзін з пачынальнікаў беларускага індастрыэла. Найбольшую вядомасць набыў дзякуючы сваёй бескампрамісна эксперыментальнай электроннай музыцы (праект «Roomdark»). 

Ярыла Пшанічны — ягонае літаратурнае альтэр-эга. Асноўнай працоўнай мовай сваёй творчасці гэты аўтар зрабіў «трасянку» — з’яву, якаяя знаходзіцца па-за межамі літаратурнай нормы. Сатырычныя, іранічныя і неа-сацартаўскія вершы сталі асновай кнігі «Пішчавыя лішкі» (2011) — унікальнай з’явы ў кантэксце сучаснай беларускай літаратуры.

«Атамная лучына» — другая, пасмяротная кніга Ярылы Пшанічнага, аздобленая графічнымі працамі аўтара і фотаздымкамі. Назву кнізе дала аднайменная паэма, над якой Ярыла Пшанічны працаваў на працягу 2010 — 2011 гг. Гэта сатырычны водгук паэта на экалагічныя праблемы сучаснасці, стылізаваная пад фальклор і фантастыку гісторыя пра тое, як «Янка марыў стаць атамшчыкам. Яго абразіў Нячысьцік Д’ябла, каб скрасці вялікі беларускі сакрэт, накіраваў у будучыню і ажаніў».

Акрамя літаратурных твораў, кніга дазваляе спасцігнуць і іншае аўтарскае вымярэнне Вовы Банько — яго тонкія і далікатныя графічныя работы. Менавіта яны будуць дэманстравацца на выставе «Далікатэсы».

1
Зміцер / Ответить
06.10.2017 / 13:52
Нарэшце! Так доўга чакалі выхаду гэтай кнігі.
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, активируйте JavaScript в настройках своего браузера