Фота: прэс-група Брэсцкай мытні

Фота: прэс-група Брэсцкай мытні

Грамадзянін Расіі вёз у цягніку Варшава — Масква чамадан з грашыма. Мытнікі выявілі ў яго незадэклараваныя $100 тысяч і больш за 140 тысяч еўра, — паведамляе прэс-група Брэсцкай мытні. — Яшчэ 4 тысячы еўра выяўлена ў грамадзяніна сярод асабістых рэчаў.

Агульная сума (больш за $270 тысяч) — рэкордны памер кантрабанды за апошнія два гады.

Сёння Брэсцкая мытня завяла на расіяніна крымінальную справу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0