Бясплатныя заняткі пачнуцца 6 кастрычніка і, як плануецца, будуць праходзіць штопятніцу з 18:00 да 19:30.

Ініцыятыва арганізацыі курсаў належыць Таварыству беларускай мовы (ТБМ). Старшыня ТБМ Алег Трусаў у размове з «Нашай Нівай» расказаў: «У нас ужо існуюць курсы польскае мовы праз беларускую, таму мы вырашылі прапанаваць новаму ўкраінскаму амбасадару Ігару Кізіму арганізаваць такія ж курсы ўкраінскай. Яны з радасцю пагадзіліся і нават адшукалі выкладчыка, які добра валодае і беларускай, і ўкраінскай мовамі», — распавёў спадар Трусаў.

Запісацца на курсы і атрымаць больш дэтальную інфармацыю можна па тэлефонах:

  • (029) 605-56-35 (выкладчык Ягор Дзёбік)
  • (017) 263-85-11 (Таварыства беларускай мовы)
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0