Кормаўборачны камбайн наехаў на пенсіянера ў Івацэвіцкім раёне, паведаміў БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УУС Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Дучэнка.

Няшчасны выпадак адбыўся 5 кастрычніка каля 15 гадзін на сельскагаспадарчым полі паблізу вёскі Даманава. Падчас уборкі кукурузы пад жняярку кормаўборачнага комплексу КВК-800 трапіў мясцовы жыхар 1931 года нараджэння. З цяжкімі траўмамі мужчыну даставілі ў Івацэвіцкую цэнтральную раённую бальніцу, дзе ў ноч на 6 кастрычніка ён памёр ад атрыманых цялесных пашкоджанняў.

Са слоў аднавяскоўцаў, пенсіянер пасвіў коз паблізу камбайна. Каб жывёлы не патрапілі тэхніку, ён паспрабаваў адагнаць іх з поля, але сам стаў ахвярай.

Па дадзеным факце ў дачыненні да 54-гадовага механізатара, які кіраваў камбайнам, распачатая крымінальная справа па ч. 2 арт. 317 КК.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0