06.10.2017 / 21:18

«Загарнула ў тканіну і схавала пад падлогу»: на Магілёўшчыне знойдзеныя целы двух нованароджаных дзетак 24

Пра гэта паведамляе Следчы камітэт.

Першы выпадак адбыўся ў Быхаве. 41-гадовая жыхарка раёна звярнулася ў раённую бальніцу па дапамогу. У ходзе абследавання ў жанчыны былі выяўленыя сляды нядаўніх родаў.

Аператыўнай групай быў праведзены агляд дома парадзіхі, дзе пад падлогай без прыкмет жыцця было знойдзена цела нованароджанай дзяўчынкі, загорнутае ў тканіну. Устаноўлена, што жанчына не была на ўліку па цяжарнасці і па адпаведную медыцынскую дапамогу не звярталася.

Для ўстанаўлення дакладнай прычыны смерці немаўляці прызначаныя комплексныя экспертныя даследаванні.

Акрамя таго, следчыя Магілёўскага міжраённага аддзела Следчага камітэта праводзяць праверку па факце выяўлення на заводзе ўтылізацыі бытавых рэсурсаў цела нованароджанай дзяўчынкі.

sk.gov.by

У следства маецца здагадка, зыходзячы з вонкавых прыкмет, што роды праходзілі па-за медыцынскай установай.

Высвятляецца асоба парадзіхі.

2
Алесь / Адказаць
06.10.2017 / 21:28
Беларуская грамадства паступова наблiжаецца да самазнiшчэння..... Плачу ад падзей апошнiх дзён...
7
good / Адказаць
06.10.2017 / 21:39
в последнее время складывается впечатление что женщины с ума посходили, вытворяют жуткие вещи
3
Серж дубль / Адказаць
06.10.2017 / 21:43
Декрет номер 18 всему виной.
Паказаць усе каментары/ 24 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру