У сталіцы Расіі Маскве пасля званкоў аб мініраванні эвакуявалі чатыры чыгуначныя вакзалы, паведамляе РБК.

«Казанскі, Курскі, Беларускі і часткова Кіеўскі вакзалы эвакуяваныя. Паступіў ананімны званок на тэлефон 02 аб мініраванні вакзалаў», — сказаў прэс-сакратар дырэкцыі чыгуначных вакзалаў РЧ Цімур Соцкаў.

«На ўсіх вакзалах працуюць спецыяльныя і кіналагічныя службы. На расклад цягнікоў і на рух гэта ніяк не ўплывае», — растлумачыў Соцкаў.

За дзень 6 кастрычніка пасля званкоў аб мініраванні былі эвакуяваныя дзясяткі будынкаў. Паводле даных ФСБ, за «тэлефонным тэрарызмам» стаяць чацвёра расіян.

Расійскі «Інтэрфакс», спасылаючыся на інфармаваную крыніцу, піша аб эвакуацыі звыш за 20 тысяч чалавек з больш чым 70 аб'ектаў у Маскве з-за хвалі ананімных паведамленняў пра пагрозы выбуху.

Па словах суразмоўцы агенцтва, невядомыя «замініравалі» 73 аб'екты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0